05.11.2021

Святкуем Дажынкі

 

Каб дзеці маглі з ранняга дзяцінства ведаць аб сваёй краіне, аб яе працавітым народзе, умелі разумець пявучую і меладычную беларускую мову ў яслях-садзе з вясёлымі песнямі, танцамі і караваем правялі фальклорнае свята “Дажынкі”.

Выхаванцы ўспомнілі прыказкі і прымаўкі Изображениепра збожжа, пагулялі ў беларускія народныя гульні “Лянок”, “Рэдзька”, “Дудачка”, “Гарлачык”, “Бульбачка”, праспявалі беларускія прыпеўкі і песню “Госцікі”, танцавалі “Карагод агародніны”, “Дажынкі”, “Жніво”, упрыгожвалі “казу” рознакаляровымі стужкамі, гулялі на музычных інструментах. Свята атрымалася на славу. Дзякуючы падобным мерапрыемствам дзецям прышчапляюцца лепшыя духоўныя традыцыі, любоў да роднага краю, роднай зямлі.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментариев нет:

Отправить комментарий