Міні-музей "Беларуская хатка" не губляе актуальнасць сярод выхаванцаў. Экскурсіі для дзяцей заўсёды цікавыя і пазнавальныя.
З 2007 года ва ўстанове дашкольнай адукацыі працуе этнаграфічны пакой "Беларуская хатка". Ён быў створаны намаганнямі ўсяго калектыва Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда". Этнаграфічны пакой пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, распрацоўваюцца разнастайныя экскурсіі і мерапрыемствы. Тут можна не толькі пачуць цікавую гісторыю пра старыя рэчы, а і ўбачыць работы сучасных умельцаў: цацкі-свістулькі, дэкаратыўныя пано, гліняны посуд і шмат іншых вырабаў. Тут дзеці і з беларускай казкай пазнаёмяцца, і ў народную гульню пагуляюць, і песню родную пачуюць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий