Напрыканцы Каляднага тыдня пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў Жэлудзевіч І.Б. і Шэшка С.Г. ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло свята "Калядкі".
Калядкі — свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стваралі выхавальнікі разам з дзецьмі — гэта калядоўшчыкі, пераапранутыя рознымі татэмнымі жывеламі: казой, мядзведзем, з абавязковым атрыбутам — сімвалам Віфлеемскай зоркі. Выхаванцы развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ва ўборы жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць.
Калядка - гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.
Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэты вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы-дражнілкі і частуюцца смачнымі прысмакамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий