Віншуем усіх хрысціян з надыходзячымі святамі! Жадаем міра, дабра, шчасця!
На пярэдадні святочных дзён прадстаўляем вашай увазе майстар-клас па стварэнню сваімі рукамі лялькі Вербніца (Вялікдзень). Гэта лялька сімвалізуе жанчыну, якая ідзе асвячаць кулічы і пісанкі. Апранутая Вербніца павінна быць у прыгожае адзенне з перавагай чырвонага колеру. Рабіць такую ляльку сваімі рукамі трэба за тыдзень да Вялікадня (напярэдадні Вербнай нядзелі). Вербніцу выстаўляюць на акно, каб людзі бачылі, што ў гэтым доме праз тыдзень будуць святкаваць Вялікдзень. На само свята ляльку ставяць на стол побач з велікоднымі прысмакамі – кулічом і фарбаванымі яйкамі. Традыцыйна народную велікодную ляльку Вербніца трэба рабіць у чырвоным колеры, які сімвалізуе адраджэнне і радасць. Прычым, твар лялькі таксама павінен быць чырвонага колеру.
Комментариев нет:
Отправить комментарий