20.03.2018

Сустракаем Саракі!

22 сакавіка пасля вясенняга раўнадзенства, калі "дзень мераецца з ноччу", нашы продкі святкавалі Саракі.  Лічылася, што з гэтай пары вясна ўступае ў свае паўнапраўныя правы і пачынаецца абуджэнне прыроды. 
У гэты дзень быццам прылятаюць 40 птушак (паводле  іншых крыніц — 40 жаўрукоў). На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Калі на 22 сакавіка мароз — чакаць нам яшчэ 40 маразоў. 
Як для гэтага свята, так і для гульняў можна зрабіць птушку з яркай тканіны. Рабіць яе вельмі проста, справіцца нават дзіця. Традыцыйна птушкі робяцца невялікага памеру, іх можна зрабіць і развесіць у розных кутках дома. 



Комментариев нет:

Отправить комментарий