Па традыцыі ў нашай установе дашкольнай адукацыі апошні тыдзень месяца стаў тыднем беларускай культуры.
На працягу ўсяго тыдня выхаванцы знаёміліся з культурнымі мясцінамі роднага горада. Цікава і пазнавальна прайшлі экскурсіі ў этнаграфічны пакой нашай установы "Беларуская хатка". Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаянна дзейнічаючымі экспазіцыямі "Культура і побыт нашых продкаў", "Лялькі нашых бабуль". На занятках па адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства" выхаванцы старшых і сярэдніх груп знаёміліся з культурнымі мясцінамі нашага горада, разглядалі фотаздымкі, дзяліліся гісторыямі з асабістага вопыта. І па традыцыі замацоўвалі свае веды і ўражанні ў прадуктыўных відах дзейнасці. Асноўным сюжэтам у дзіцячых малюнках выступае Лідскі замак, як самы знакаміты, цікавы помнік і культурнае месца нашага горада.
Фотасправаздачу можна прагледзець тут.
Комментариев нет:
Отправить комментарий