29.11.2017

Калектыўныя прагляды сумеснай дзейнасці педагагічных работнікаў з дзецьмі

29 лістапада ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі калектыўныя прагляды на тэму: "Выхаванне ў дзяцей маральна-патрыятычных пачуццяў сродкамі азнаямлення са сваёй малой Радзімай".
Музычны кіраўнік Шэшка Сняжана Генрыхаўна прадставіла ўвазе гледачоў забаву пад назвай "Мой любімы горад". Прадуманы сцэнар, старанна падабраны рэпертуар і творчы падыход Сняжаны Генрыхаўны зрабіў забаву цікавай і займальнай, як для нас, гледачоў, так і для саміх дзяцей.
Не саступае па змястоўнасці і захапляльнасці тэматычны фізкультурны занятак Кушык Алены Станіславаўны на тэму "Падарожжа з буслам па роднаму гораду". Было адзначана, што Алена Станіславаўна ўдала звязала фізкультурны занятак з задачамі па патрыятычнаму выхаванню. Дзеці атрымалі дастатковую фізічную нагрузку і разам з ёй зарад бадзёрасці і выдатнага настрою.
Хочацца адзначыць нашых педагогаў, што яны падышлі творча да падрыхтоўцы мерапрыемстваў, справіліся з няпростай задачай, праявілі крэатыў, нестандартнае мысленне. І усё гэта спрыяла таму, што мерапрыемствы прайшлі на высокім узроўні. Вялікі дзякуй нашым педагогам, а так жа Вам, бацькі, за вашых таленавітых дзяцей.
Фотасправаздачу можна прагледзець тут.

1 комментарий:

  1. Спасибо педагогам за Ваш труд! Желаю не останавливаться на достигнутом, творчески подходить к любому делу.

    ОтветитьУдалить