Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.
Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:
— Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца i пытаецца:
— Хто тут?
— Несцерка!
— Чаго прыйшоу?
— Па фарбу?
— Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
— Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
— Такой фарбы у нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:
Пайдзі за сіненькі лясок,
Знайдзі ciнi чабаток.
Панасі, панасі
I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:
— Стук-стук!
— Хто там?
— Несцерка!
— Чаго прыйшоў?
— Па фарбу!
— Па якую?
— Па белую!
Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
— Ёсць белая фарба, бяры яе! «Фарба» ўцякае, а Несцерка яе ловіць.
Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.
Комментариев нет:
Отправить комментарий