Жмуркі

Мэтапрактыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам,  ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.
Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:
—  Кот, кот! На чым cтaiш?
—  На дубе!
—  За што трымаешся?                                          
—  За сук!
—  Што на суку?
—  Вуллі.
—  Што ў вуллях?
—  Пчолы!
—  Што ў пчол?
—  Мёд!
—  Каму мёд?
—  Мне ды сыну майму!
—  А нам што?
—  Гліны на лапаце!
   Пасля гэтых слоў дзеці спяваюць:
                            Ну, кот Апанас,
                            Лаві тры гады нас!
                            Лаві нас хутчэй,
                            Не развязвай вачэй!
       Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.
Правілы гульніда каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.

Комментариев нет:

Отправить комментарий