Нэлі
Тулупава
Дзед Пахом
I ўнук Алежка
У лес пайшлі
Па сыраежкі.
А за імі кот
Мявука,
Певень Куд
I свінка Жуйка.
Дзедка тупае ля
елак,
Разграбае мох
кійком.
Ўнук ляціць наперад
смела,
А дубец — ягоны
конь.
Кот Мявука каля
норкі
Адганяе пеўня: «Кыш!»
Шышку скінулі
вавёркі,
Кот як скочыць!
Думаў — мыш...
Жуйка бегае па
сцежках,
Пятачком ледзь
павядзе —
Там красуюць
сыраежкі,
Як цюльпаны на
градзе.
Лес прайшлі
3 унукам дзед.
Не знайшлі грыбоў
нідзе.
Што за дзіва, што
за цуд?
Падлятае да іх
Куд:
— Захварэла наша
свінка,
I жывот баліць, і
спінка...
— Што ты ела,
Жуйка?
— Ела «сыражуйкі»,
Каля сцежак,
Ля кустоў
Не адну,
А цэлых —
Сто!
Комментариев нет:
Отправить комментарий