Сяргей Новік-Пяюн
Загуляла, закружыла,
Свае песні завяла,
Гурбы снегу наваліла,
Усе сцежкі замяла.
Вецер скокнуў з гор-грамадаў,
Быццам злосны камандзір,
Хмараў цэлыя атрады
Б’е, ганяе ўдоўж і ўшыр.
Сівер люта завывае,
Свішча, гойкае, пяе,
Снег ахапкамі кідае,
Стрэхі ломіць, стрэхі рве.
А пад раніцу сціхае
Ды малым шчанём скуліць…
І зямля супачывае —
У белай світцы моцна спіць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий