Беларускае
народнае паданне
Між
Татарскім канцом і Пярэснінскім мастком, ля самага Віленскага паштовага шляху,
некалі пасяліўся славуты асілак-знахар па празванню Менеск, ці Менскі, і
пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем калёс. Ніхто самога Менеска не
бачыў, тым не менш у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чуваць былі самыя
фантастычныя расказы пра яго сілу. Кажуць, што ў яго млыне мука малолася не з
жыта, а з камення, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, галёканне, песні,
музыка і скокі, што апоўначы раз'язджаў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў
дружыну з харобрых, смелых, дужых людзей, з якіх пазней утварыўся цэлы народ і
пасяліўся побач з млыном.
Тут і быў заснаваны горад і названы імем
волата — Менск.
Комментариев нет:
Отправить комментарий