Беларуская народная казка
Аднаго разу коцік Петрык захацеў Мышку злавіць. Ен быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышэй. I Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым. Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела.
Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькага звера.
— Ты хто? — спытаў Петрык.
— Мышка.
— Вось ты мне і патрэбная.
— Навошта?
— Я не ведаю, навошта, але ведаю, што катам трэба лавіць мышэй.
Мышка пасмялела і кажа:
— Каты ловяць мышэй, каб гуляць з імі ў ката і мышку. Хочаш, навучу цябе?
— Хачу! — сказаў коцік.
— Тады стань у куток, заплюшчы вочы і лічы да трох, а потым лаві мяне.
Спадабалася гульня Петрыку. Ен стаў у куток, заплюшчыў вочы, а калі далічыў да трох, Мышкі было ўжо не дагнаць…
Комментариев нет:
Отправить комментарий