Станіслаў
Шушкевіч
Жабка
квакае на кладцы:
—
Вунь бабры жывуць у хатцы,
А
на беразе, на горцы,
Крот
у цёмнай, цёплай норцы,
А
адгэтуль
недалёка
Мае
дом-гняздо сарока…
Мне
ж няма дзе прытуліцца.
Там,
дзе росная травіца,
Дзе
густая асака,
Дзе
паблізу
ясакар,
Між карэнняў, пад лістком
Не хаціну і не дом
Маю — лёгенькі паддашак.
Ой, цяжкая доля наша…
Бобр зубамі на ўзбярэжжы
На кавалкі дрэвы рэжа,
Крот-сусед надзвычай лоўкі,
Мае лапы, як рыдлёўкі,
А сарока, глянуць люба,
Так працуе вострай дзюбай.
Я
зубоў не маю ў роце,
З
гора квакаю
ў балоце.
Сяду, думаю на кладцы…
Як
мне, беднай, будавацца?..
Мае
лапкі, нібы гума.
Галава
трашчыць ад думак...
Хто
ж квакуху пашкадуе?
Хто ж бяду яе пачуе?
Пад
кустом старым кашлатым
Цяжка
жабцы жыць без хаты.
Комментариев нет:
Отправить комментарий