Птушка. Майстар-клас

  
 Як для свята Саракі, так і для гульняў можна зрабіць птушку з яркай тканіны. Традыцыйна птушкі робяцца невялікага памеру, іх можна зрабіць і развесіць у розных кутках дома.

Мал. 1
Мал. 2
Мал. 3
Мал. 4
Мал. 5
Мал. 6
Мал. 7
Мал. 8

Для вырабу птушкі вам спатрэбіцца наступны матэрыял: тканіна яркага колеру, ніткі, вата, нажніцы. 
Бярэм тканіну, вырэзваем квадрат памерам 7х7 см (9х9 см). Складваем яго па дыяганалі, атрымаецца трохвугольнік (мал.2). Кладзем яго вострым вуглом уніз, а бакі складваем унутр да сябе, атрымаецца квадрат (мал. 3). Яшчэ раз складваем краем унутр. Потым складаем папалам - атрымаўся трохвугольнік. Бярэм нітку і пераматваем востры канец - гэта носік птушкі (мал. 5). Затым выпростваем тканіну, цалкам разгортваем яе. Прыўздымае край і ўкладваем унутр кавалачак ваты, фармуючы галаву птушкі. Зноў абмотваем і замацоўваем пятлю, нітку не абрываем (мал. 7). Цяпер выпростваем вуглы тканіны – атрымліваецца галава птушкі і распраўленыя крылы. Праводзім нітку ўздоўж цела птушкі і абмотваць двума віткамі хвосцік, пасля праходзім да галавы птушкі наўскасяк, правёўшы нітку ўздоўж шыі, вяртаемся да хваста, абводзім хвосцік і з другога боку праходзім да шыі, і вяртаемся да хваста, атрымліваецца крыж на спіне птушкі. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий