Кузьма-Дзям'ян (14.11)

Кузьма-Дзям'ян (свята кавалёў) - апякун земляробства і вяселля. 
Кавалі з'яўляюцца сімваламі шлюбу і сям'і, таму нездарма дзень Кузьмы -Дзям'яна асабліва шанавалі незамужнія дзяўчаты, бо гэтыя святыя згодна з павер'ем спрыялі вяселлям.
Унясенне свята кавалёў у народны каляндар сведчыць аб вялікай павазе да майстроў, якія займаліся коўкай металу. Некалькі навучанне кавальскаму рамяству працягвалася ад 3 да 7 гадоў.
Звычайна кузня стаяла на краі вёскі, пры дарозе. Адтуль даносіўся стук молата і перазвон жалеза. Гэта каваль каваў метал. Ён вырабляў падковы, падкоўваў коней, адкоўваў восі для калёс ці палазы для саней. Ён жа каваў і зубіў сярпы, варыў сякеры і малаткі; адкоўваў нажы і нажніцы...З глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце.

Крыніца: Лях, Н.У. Беларускія народныя гульні ў фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (з вопыту работы) / Н. У. Лях. - 2-е выд. - Мінск : Зорны Верасок, 2017. 231 с.

Прыказкі
  • “У дзень святога Касьмы і Даміана кузні не куюць і бабы не п’юць”,
  • "Кузьма да Дамян - два ліцвіны, прынеслі гаршочак бацвінні".
  • “На Кузьму і Дзям’яна касіць ня рана”, 
  • “Святы Пятро жыта спеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям’ян сена грабіць”.
Прыкметы
  • "Не закаваць зіме раку да Кузьмы",
  • "Калі Кузьма закуе, дык Міхайла раскуе",
  • "На Кузьму лісты на дрэвах трымаюцца - недарод наперадзе чакае".

Беларуская народная гульня "Каваль".

Комментариев нет:

Отправить комментарий