Якуб Колас
Ходзіць дзед
белабароды
Полем, лесам,
пералескам,
Засцілае рэчкі
лёдам,
Брыльянцістым
снежным блескам.
Сыпле іней на
бярозы,
Туліць дрэвы
лёгкім пухам,
Крые рэкі, травы,
лозы
Белай
посцілкай-кажухам.
Дзеда ўсюды носяць
ногі,
І к нам прыйдзе на
хвілінку
Адпачыць крыху з
дарогі,
Важна сеўшы на
ялінку
А ялінка!.. Чаго
толькі
На яе няма
галінках!
Свецяць зоркі і
вясёлкі
У бліскучых
павуцінках.
Тут лісічка, зайчык,
мышкі,
Рыбкі, буслік
даўгавязы.
А як ззяюць на ёй
шышкі,
Нібы ў іх гараць
алмазы.
Каля елкі
карагоды,
Песні, гутарка
жывая,
А той дзед
белабароды
Толькі ў вусы смех
пускае.
Дык рассунем кола
шырай,
Патанцуем на
памосце,
Песняй звонкай,
песняй шчырай
Прывітаем
дзеда-госця.
Комментариев нет:
Отправить комментарий