Пралеска

Вера Вярба

Белыя бярозы
Спалі на узлеску,
А сваю галоўку
Узняла пралеска.

Тоненькую ножку
3-пад пярыны белай
На зямлю пралеска
Ставіла нясмела.

А снягі наўкола —
Ні канца, ні краю.
Страшна стала кветцы:
— Я адна — жывая!

Кажа зверху сонца:
— Зорачка лясная,
3 новым нараджэннем
Я цябе вітаю!

Белыя бярозы
Разам зашапталі:
— Мы цябе, пралеска,
Ўсю зіму чакалі.

І старая елка
Голасна ўздыхнула:
— Вясна надыходзіць,
А зіма мінула.

Комментариев нет:

Отправить комментарий