Іван
Муравейка
Хлеб на стале.
Хлеб на стале.
Кулідка — сонца
палавіна.
Як пахне свежы чорны
хлеб!
І маці кліча ў хату
сына.
Кулідку са стала ўзяла
З замілаваннем, асцярожна.
Адрэзала і падала
Акрайчык сыну:
— Еш, Сярожа…
А той скрывіўся і
сказаў:
— Памаж мне, мама,
трошкі мёдам.
Адразу мёд увесь злізаў
І — да парога:
— Хлеб з’ем потым.
Ну што ж, сынок, хай
будзе «потым»
Ды ты нікуды не бяжы:
У нас з табою ёсць работа
—
Памыць мне посуд памажы.
Сын з мамай працаваў
старана.
Намылі цэлую гару
Талерак, сподачкаў і
шклянак,
Відэльцаў, лыжак і
каструль.
— Ну, мы на рэчку
пойдзем з Данем…
— Не, ты нікуды не бяжы.
Яшчэ адно ў нас ёсць
заданне:
Граду ўскапаць мне памажы.
І закіпела зноў работа.
Сярожа нават упацеў.
— А мне, сын, есці ўжо
ахвота…
— І я таксама захацеў…
Хлеб на стале.
Хлеб на стале.
Кулідка — сонца
палавіна.
Як пахне свежы чорны
хлеб!
Ідуць у хату маці з
сынам.
Кулідку са стала ўзяла
З замілаваннем,
асцярожна.
Адкроіла і падала
Акраец сыну:
— Еш, Сярожа…
Сяргей, як мама,
Сеў за стол.
Акраец з’еў.
Без мёду нават.
— Смачнейшы гэты хлеб
За той,
Што ты мне раніцай
давала.
Комментариев нет:
Отправить комментарий