Рыгор Барадулін
Сценамі атулены,
Шкоднікам на
злосць,
Пад акном
бабуліным
Дзіўны горад ёсць.
На зіму руйнуецца
Ён, нібы ў вайну,
Нанава будуецца
Кожную вясну.
Не адзін выростае
Знакаміты род.
3 вуліцамі
простымі
Горад той —
гарод.
Ёсць яшчэ такая
дзе,
Адкажыце,
Птушка?
Яйкі ўсе ў зямлю
кладзе,
Хітрая нясушка.
Вочы ўзрадуе твае,
Ні прыйшоў адкуль
бы.
Шмат у горадзе яе,
Беларускай
бульбы.
От бабуля важна
села
I глядзіць навокал
смела.
У зямлю схавала
лапаць.
Як зачэпіш —
Будзеш плакаць.
Гэта злосная
бабуля
Называецца
цыбуля.
У бабулі родны
брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці
рад,
Так, як і
сястрыца.
Сам сабе наўме
панок,
А прасцей сказаць
—
часнок.
А Пятрок малады
Вып'е
Возера вады.
Так і цягнецца ў
цянёк
Шалапутны блазан.
Каб далёка ён не
ўцёк,
За нагу прывязан.
Гэта я заву
Пятрок,
А наогул ён —
гурок.
I не Маша,
I не Галя,
А дзяўчына ў
крыўдзе —
За касу яе цягае
Кожны,
Хто ні прыйдзе.
Жыве ў спакоі вельмі
рэдка,
I яна завецца —
рэпка.
3 вусамі,
А не стары.
Зайздросныя вочы.
За што-небудзь у
двары
Учапіцца хоча.
Хопіць хітрасці на
трох
Ну, на тое ж ён—
гарох.
Не сыдзе з месца
Ні на крок,
Зарыўшыся ў
пярыну.
Цярэбіць ветрык незнарок
Ягоную чупрыну.
А возьмуць за
чупрыну
Ды выцягнуць з
пярыны —
Пачырванее,
небарак.
Вядома, хто гэта —
бурак.
Гэта што за важны
туз,
Хвост зялёны,
Чэпкі вус?
Усім вядомы
Карапуз
Пузан, Пузанаў сын
гарбуз.
I цётка ёсць яшчэ
такая,
Якую ў горад не
пускаюць.
Яна на ўскраіне жыве,
Ёй — толькі шкода
ў галаве.
3 закрытымі вачыма
Яе пазнаць
магчыма.
Гэта злосная
трава,
I завецца
крапіва.
У піжаме паласатай
Вылезла на
санцапёк,
Пазірае хітравата,
Грэе гаспадыня
бок.
Гэта гаспадыня —
дыня.
I жывуць у цёплым
леце
Дружна ўсе, нібы сябры.
— Калі ласка, ў
горад,
Дзеці! —
Запрашаюць жыхары.
Комментариев нет:
Отправить комментарий