Беларускае
народнае паданне
Калісьці
ўладаром возера быў мірскі князь. I вось ён задумаў даведацца, ці праўда, што
на дне возера стаіць затоплены горад Свіцязь, як гэта гавораць у народзе.
Рыхтаваўся
ён тры тыдні. Пабудаваў вялікі карабель, сплёў невад, паклікаў ксяндза. I вось,
калі закінулі невад і пачалі выцягваць яго, то быў ён лёгкі. Рашылі, што нічога
няма. Але, калі выцягнулі апошняе крыло, убачылі ў невадзе цудоўную дзяўчыну з
белым тварам, доўгімі распушчанымі валасамі. Адны ад здзіву анямелі, другія
кінуліся ўцякаць. Тады дзяўчына загаварыла голасам, падобным да голасу ручая,
які бег у гэтае возера:
—
Вы задумалі дзёрзкую справу, парушылі спакой возера. Але я раскажу вам пра яго.
На тым месцы, дзе сёння возера, стаяў некалі горад. Князь, які валодаў, быў у
хаўрусе з навагрудскім князем Міндоўгам. Аднойчы напаў на Навагрудак з магутным
войскам суседні цар. Князь разам са сваёй дружынаю паехаў на дапамогу Міндоўгу.
У горадзе засталіся старыя, жанчыны, дзеці і сярод іх прыгожая князева дачка.
Магутнае войска Міндоўга і княжацкае войска разбілі, і ворагі падышлі да горада
Свіцязя. Тады перад князёўнай з'явіўся аднекуль стары і сказаў, што ператворыць
горад у возера, а людзей у кветкі. Горад сапраўды адразу пачаў знікаць, а на
месцы яго разлілося возера, па якім плавалі цудоўныя кветкі-цары.
Расказаўшы
гэта, дзяўчына знікла. Больш яе ніхто ніколі не бачыў. Як успамін пра гэта
кожную вясну цвітуць на возеры кветкі-цары.
Комментариев нет:
Отправить комментарий