Леў Талстой
Перакладчык невядомы
Бацька навучаў сыноў, каб яны жылі ў згодзе; яны
не слухалі. Вось ён загадаў прынесці венік і кажа: «Пераламайце!»
Колькі сыны ні мардаваліся, пераламаць не маглі.
Тады бацька развязаў венік і загадаў ламаць па адным прутку.
Сыны лёгка пераламалі паасобку ўсе пруткі.
Тады бацька кажа:
— Гэтаксама і вы: калі будзеце жыць у згодзе, ніхто
вас не зможа, а калі будзеце сварыцца, усякі вас лёгка здолее згубіць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий