Вера Вярба
З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі,
Што з ранку працуюць
Няспынна і лоўка -
Дачушку накормяць,
Прычэшуць галоўку,
Кашулю пашыюць,
Правераць задачу
І сына суцешаць,
Калі той заплача.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі -
Адзіныя ў свеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх дзеці.
Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/matul%D1%96ny-ruk%D1%96
Комментариев нет:
Отправить комментарий