Радзіма

Артур Вольскі


Радзіма ў нас бязмежная,
спякотная і снежная.

На Поўначы ляжаць яшчэ
таўшчэзныя ільды.
На Поўдні — сонейка пячэ
і ўжо цвітуць сады.

Радзіма ў нас магутная,
ва ўсім Сусвеце чутная.

У космас нашы караблі
савецкі герб нясуць.
А на зямлі шумяць палі
і гарады растуць.

Радзіма ў нас лагодная,
нібы матуля родная.
А самае галоўнае:

усе ёй дзеці — роўныя.

Комментариев нет:

Отправить комментарий