Беларускае
народнае паданне
Нібыта
вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды заграз у багністых балотах. Не
выбрацца. Пачаў абдзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. А калі назад з Літвы
вяртаўся, пабудаваў на гэтым месцы каплічку. Да той каплічкі, як да святога
месца «на бярэсце», пачалі сыходзіцца людзі. Месца было лёгка ўмацаваць ад
ворагаў. Вакол — прыродныя абарончыя равы — рукавы Мухаўца.
I
пачалі асядаць тут людзі, пачалі будаваць горад «на бярэсце».
Комментариев нет:
Отправить комментарий