Мэта: удасканальваць навыкі бегу, уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах. Развіваць памяць, мысленне.
Апісанне гульні: усе, хто гуляе, выбіраюць сабе назву беларускага горада ці сяла i становяцца ў круг, не трымаючыся за pyкi. Аднаму з дзяцей завязваюць вочы, ён выходзіць на сярэдзіну круга i называе два гарады. Дзеці, якія маюць гэту назву, павінны памяняцца месцамі перабегчы ціха, каб той, хто стаіць у крузе, не чуў, дзе перабягаюць, i не злавіў ix. Калі ён зловіць аднаго з тых, хто перабягае, то становіцца на яго месца. Злоўленаму завязваюць вочы, i ён становіцца ў сярэдзіну круга. Гульня пачынаецца зноў.
Правілы гульні: дзіця, якое стаіць у цэнтры круга, павінна ведаць назвы гарадоў i сёлаў, што выбралі дзеці; мяняцца мecцaмi дзеці павінны перабягаючы цераз круг.
Комментариев нет:
Отправить комментарий