Гэтую ляльку пладавітасці,
росквіту, памнажэння і пабагачэння роду заўсёды стварала маці. І выглядала
лялька так: да асноўнай, большай, постаці прывязваюць
пасам маленькіх лялянят-дзетак. Почасту ляльку дарылі на вяселле: падчас
вясельнай цырымоніі маці адрывала маленькіх лялек ад вялікай і перадавала
маладым – на прыплод, зачын здаровых нашчадкаў і дабрабыт. Вялікая лялька
заставалася ў бацькоўскай хаце як сімвал моцы роду. Яе ставілі высока на шафу
ці паліцу і ніколі не давалі ў рукі чужакам. Багатуху не знішчалі, пакуль
доўжыўся род.
Комментариев нет:
Отправить комментарий