Мышка


Алесь Бадак 

Уцякала мышка

Ад коціка,
Пагубляла мышка
Боцікі. 


Ой, памерзлі ў бедненькай

Ножкі, 


Хворая ляжыць яна

Ў ложку. 


Дактары прыходзяць к ёй

Часта. 


Горкія даюць ёй

Лякарствы.
Гладзіць мама
Мышку-малышку:
— Можа, пачытаць табе
Кніжку? 


Не сумуй, мая ты

Малютка. 


Станеш ты здароваю

Хутка. 


Новыя куплю табе

Боцікі. 


Толькі ж сцеражыся ты

Коціка! 

Комментариев нет:

Отправить комментарий