Чабурашка

Мечыслаў Шаховіч

Плача, скардзіцца Наташка:
— Захварэў мой Чабурашка.
Паламаў сабе нагу,
Можа, я дапамагу...

Забінтую мякка ножку
I на чыстым цёплым ложку
Чабурашку пакладу,
А сама — у двор пайду.

Можа, там знайду, сустрэну
Кракадзіла-сябра Гену,
Раскажу пра сваё гора:
Чабурашка дужа хворы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий