Сяргей Грахоўскі
Захварэла ласяня.
З лесу збеглася радня:
Тата, мама, бабка, дзед.
Брат, сястрычка і сусед.
Плача, енчыць ласяня:
— Мне не вытрываць да дня:
Паліць, торгае, скубе,
За вушамі і на лбе,
З боку ў бок мяне вядзе,
Галава, як звон, гудзе,
Жар абсыпаў галаву.
Не, да дня не дажыву.
Плача мама, плача татка,
Што загіне ласянятка,
Плачуць брат, сястра, сусед,
Але ўсіх суцешыў дзед:
— Пацярпі, дзіцятка, трошкі
Бо прарэзваюцца рожкі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий