Данута Бічэль-Загнетава
Шчочку да вуснаў туліць,
каб таямніцу спытаць:
— Белая Русь, матуля,
гэта дзяўчынка? Так?
Як называецца дзіўна…
Ты пра яе раскажы.
— Белая Русь — Радзіма.
Перад табой ляжыць.
Крыкні — яна адгукнецца
звонам гарачых кос.
Кропля з ліста сарвецца,
ускалыхнецца плёс.
Даль захлынецца громам
— Белая Русь запяе.
І азарыцца Нёман
— чыстае вока яе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий