Клаўдзія
Каліна
Маленькая Галя
вельмі любіць памагаць маме. Сёння мама даручыла Галі памыць сушаныя яблыкі для
кампоту.
За абедам мама
сказала: «Ну, цяпер пакаштуем кампот нашай дачушкі», — і паставіла перад кожным
кубак, а перад Галяй — яе любімы, з дзвюма чырвонымі вішанькамі.
Тата адпіў крыху
з кубка і зірнуў на маму. Мама зрабіла глыток і паглядзела на Галю.
Паглядзела і
пытаецца: «Дачушка, ці добра ты памыла яблыкі?» — «Так, мамачка, — адказала
Галя, — вельмі добра. Я іх нават мылам мыліла!»
Комментариев нет:
Отправить комментарий