Ты каза, каза, лубяныя вочы…

Беларуская народная


— Ты, каза, каза,
Лубяныя вочы.
Ты, каза, дзе была?
— Я, каза, коней пасла.
— А дзе тыя коні?
— Міколка ўкраў.
— А дзе той Міколка?
— У клець пайшоў.
— А дзе тая клець?
— Вадой пазаліло.
— А дзе тая вада?
— Быкі выпілі.
— А дзе тыя быкі?
— Пад гару пайшлі.
— А дзе тая гара?
— Чэрві вытачылі.
— А дзе тыя чэрві?
— Гусі падзяўбалі.
— А дзе тыя гусі?
— У чарот паплылі
— А дзе той чарот?
— Дзеўкі паламалі.
— А дзе тыя дзеўкі?
— Замуж пайшлі.
— А дзе тыя мужы?

— Пайшлі сена касіць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий