Доктар


Леанід Шырын

Мама ляльку
Падлячыла:
Ніткай ножку ёй
Прышыла.
Маме я
Дапамагла —
Медсястрой пры ёй
Была.

А цяпер
Сама лячу:
Прытачыла хвост
Сычу.
Папугаю крылы
З воску прыляпіла.
Палячыла
Салаўя…
Паглядзіце —
Доктар я!

Комментариев нет:

Отправить комментарий