Сяргей Грахоўскі
Сягоння мы святкуем Май,
У мірным небе сонца
свеціць,
І нашы песні з
краю ў край
Нясе пагодны
майскі вецер.
Цвіце наш мірны
край, цвіце,
Сцягі у небе палыхаюць,
І над калонамі
дзяцей
Бацькі высока
узнімаюць.
І галубы над нашым
краем
У сінім небе
паплылі…
Мы песняй звонкаю
вітаем
З цудоўным Маем,
мірным Маем
Сваіх сяброў на
ўсёй зямлі!
Комментариев нет:
Отправить комментарий