Леанід
Дайнека
Пойдзем, дзеці, у
лес вясновы,
нібы ў дом вясёлы,
новы.
Толькі тым, хто ў
казку верыць,
лес свае адчыніць
дзверы.
Там пад дубам
зайчаняткі
дружна робяць
фіззарадку,
там ваўкі яшчэ ад
рання
сена косяць на
сняданне.
Там з імпэтам і
запалам
лось іграе на
цымбалах,
там мядзведзь каля
балота
рамантуе буслу
боты.
Песні там і смех
усюды.
Але ведайце, што
цуды
толькі тым вясна
пакажа,
хто не скрыўдзіць
і мурашкі,
хто з прыродаю
сябруе,
птушак і звяроў
шануе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий