Навагодняя песня

Сяргей Сокалаў-Воюш



Дзе пушчы і балоты, 
Між елак і бяроз 
На іртах па сумётах 
Шыбуе Дзед Мароз. 
Зіхцяцца, як карункі, 
Сняжынкі ў барадзе, 
А ў торбе - падарункі 
Дзіцячай грамадзе. 
І радасна на свяце, 
І весела - да слёз! - 
Калі ў цёплай хаце 
Гасцюе Дзед Мароз.

Комментариев нет:

Отправить комментарий