Гэты святочны тыдзень пасля вясенняга раўнадзенства. Па некаторых вытоках Камаедзіцай завецца першы альбо апошні дзень гатэга тыдня. Пазней жа, гэта свята прыстасавалі да храсціянскага паста, каторы надараецца кожны год у розны час. Але найболш лагічным часам дзеля камаедзіцы лічыцца менавіта тыдзень пасля раўнадзенства, як адпавядаючы ўсім уласцівым для гэтага свята рысам.
Лейтматывам Камаедзіцы праходзіць святкаванне абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Людзі радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ёй, як з надакучлівай госцяй. Не гледзячы на падцягнутыя за зіму падпругі, знаходзіліся і ставіліся на стол лепшыя стравы, пякліся аладкі, шчодра аздобленыя мёдам, алеем і свіным салам, рэпа, аўсяны кісель, гарохавая каша... Кожная страва мела сваё асаблівае значэнне. Круглыя, гарачыя, жоўтыя і бліскучые аладкі ды бліны ўвасаблялі сабой сонца, якое нарэшце "павярнулася на дзень" і цяпер з кожным разам будзе свяціць і грэць усе больш і больш. Сонцу радаваліся, яму пакланяліся, яго маленькіе ўвасабленні з асалодай і радасцю елі, частавалі суседзяў ды сваякоў, а першы блін ахвяравалі багам.
Гарохавая каша таксама лічылася неабходным атрыбутам святочнага застолля, бо яна, як меркавалі продкі, была любімым ласункам мядзведзя, якога вельмі шанавалі ў старажытнасці. На мядзведзі патрэбна спыніцца асобна. Гэтага звера, жыхара леса, які мог хадзіць на дзвух лапах, есці як мяса, так і раслінную ежу, людзі лічылі сваім продкам і татэмам. Мядзьведь з'яўляўся адным з увасабленняў бога Велеса, пакравіцеля хатніх жывел, таго свету ды чалавечай сэксуальніасці. Мядзведзю надаваліся незвычайные ўласцівасці, яму пакланяліся і прыносілі дарункі. І, канечне, не маглі абысці яго ўвагай і на гэты раз - тым больш, што як раз у гэты час мядзведзь прачынаўся ад спячкі, зусім як увесь свет і разам з ім чалавек, скідаў са сваіх плячэй зімовыя путы. Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, у лес яму насілі пачастункі - тую самую гарохавую кашу, якая часта зліпалася ў камы. Гэтыя камы, верагодна, і далі назву усяму святу - "камаедзіца" - "камы есці".
Паводле іншай версіі, "кам" - старажытная назва гаспадара, такім жа словам маглі называць і мядзведзя, якому пакланяліся як гаспадару леса.
Пасля абеду і частаванняў лічылася істотным "пакачацца" з боку на бок, як мядзведзь у бярлозе, каб яму лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў. Пазней гэтыя качанні ператварыліся ў вяселыя забавы на свежым паветры, калі моладзь "качала" адзін аднаго ў гурбах, кідалася снегам ды каталася з гор (кубарам альбо, пазней, на санках).
Асаблівая ўвага ў гэтай справе надавалася маладым парам, якія ажаніліся ў мінулым годзе. Лічылася, што толькі цяпер, разам з абуджэннем прыроды і пачаткам новага года, пачынаецца іх шлюб. А каб жыццё іх было ладным ды лёгкім - "адбывалі" маладыя ўсе клопаты ды цяжкасці на гэтых самых снегавых забавах, дзе толькі і глядзі, то з гары штурхнуць, то снежкай запуляць, то ў гурбе выкачаюць дабразычлівые і поўные энэргіі сябры ды сяброўкі. На добры лад маладым дарылі падарункі, часатавалі аладкамі ды кашай, ды яшчэ і прымушалі цалавацца перад усімі (мабыць, дзесці тут ёсць корані вядомага нам і зараз вясельнага "горка!").
Не заставаліся без увагі таксама і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Спачатку маладая сям'я павінна была наведацца ў госці да стала, які рыхтавала маці новаяўленага супруга, каб жонка "навучылася" як трэба рыхтаваць ежу. А пасля, звычайна на наступны дзень, у якасці гасцепрыімнай гаспадыні выступала ўжо сама маладая, нібы адказваючы, чаму навучылася, што таксама не лыкам шыта.
Абавязковымі ўдзельнікамі абрадавых забаў былі людзі, перепранутые мядзведзямі. З гэтай мэтай яны апраналі вывернутые тулупы ці нават сапраудные мядзвежыя шкуры. Яны павінны былі быць увесь час на віду, танчыць ды гуляць разам з усімі. Насамрэч гэта не такая і легкая справа - паспрабуй ты ўвесь дзень актыўна бавіць час у цяжкай "шубе" - вытрымаць такое маглі толькі самыя дужыя ды моцные, таму не здарма яны лічыліся самымі завіднымі жаніхамі ды лепшымі работнікамі.
Надвор'е напрыкацы сакавіка ў нашай мясцовасці асабліва цеплым назваць нельга, паўсюль яшчэ хапае снегу і мяцеліца - не дзіва. Каб не змерзнуць на вуліцы людзі распальвалі вогнішчы. Яны таксама былі сімваламі сонца, святога агню, новага лета. Лічылася, што ў гэтах вогнішчах згарае зіма. Ці не адтуль казкі пра снягурку, што растаяла ў святочным вогнішчы...
Месца дзеля святочных абрадаў выбіралася адкрытае, светлае, чыстае, каб сонейка, нібы бласлаўляючы, свяціла на ўсіх яго ўдзельнікаў. У горадзе гэта была звычайна галоўная плошча, а ў вёсцы - поле ці луг, альбо вялікая паляна ў лесе. Часам будаваліся спецыяльныя горы і гурбы са снегу, калі не магчыма было знайсці прыродныя. Наваколле ўпрыгожвалася стужкамі ды рознымі сімваламі з прыродных матэрыялаў.
У гарадах ды вялікіх вёсках на святы звычайна ладзілі кірмашы, не была выключэннем і камаедзіца. Асаблівым попытам карысталіся тавары рамеснікаў, якія рабіліся ў зімовыя, вольныя ад працы ў полі, часы: посуд, сельскагаспадарчыя прылады, адзенне і абутак, і іншае.
Не забываліся нашыя продкі і пра тое, што з пачаткам вясны пачынаецца новы сельскагаспадарчы сезон. Неўзабаве чакала цяжкая праца ў полі ад цямна да цямна каб не памерці з голаду наступнай зімой. Яшчэ і з гэтай нагоды апошнія дзянькі вымушанага адпачынку народ святкаваў наславу, з такім размахам, каб нагуляцца перад доўгім працоўным летам.
Крыніца: https://be.wikipedia.org
Крыніца: https://be.wikipedia.org
Комментариев нет:
Отправить комментарий