Лідскі піваварны завод

У 1876 годзе лідскі мешчанін Носель Зеліковіч Пупко запусціў піваварны завод, які з цягам часу ператварыўся ў ААТ «Лідскае піва» – адно з самых знакамітых піўных прадпрыемстваў Беларусі. 
Будынак размешчаны на самай кароткай вуліцы Ліды — Піўной. 
Да 1914 г. будынак з доўгай трубой быў адным з самых высокіх збудаванняў у горадзе. На заводскай трубе цагляным мурам зафіксавана дата варэння першай партыі піва — 1876 год. Побач захаваўся аднапавярховы будынак, у якім жыла сям’я Пупко, і старыя цэхі разліву.
Сёння вуліца Піўная — сэрца сучаснага высокатэхналагічнага завода.

Крыніца: http://lidskae.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий