22.03.2023

22 сакавіка – Саракі - народнае свята птушак і вясны

 У дзіцячым садзе прайшло свята Саракі.

У госцi да выхаванцаў прыходзiлі Мядзведзь, Вясна i Буслiк. Разам з імі дзеці танцавалі танец "Птушкі прыляцелі", танец з хустачкамі, спявалі песні "Прыйшла вясна", "Мы вясну чакаем, мы вясну гукаем", гулялі ў музычныя гульні "Разбудзі мядзведзя" і "Вяртанне птушак", беларускую народнуюб гульню "Бусел і жабкі", выканалі музычна-рытмічныя кампазіцыі "Сонейка" і "Вясна ідзе", ігралі ў аркестры "Вясенні настрой". Усе разам дзеці з радасным настроем сустрэлі Бусла, разбудзілі Мядзведзя і паклікалі Вясну.

















Комментариев нет:

Отправить комментарий