10.10.2022

Дажынкі

Каб дзеці маглі з ранняга дзяцінства ведаць аб сваёй краіне, аб яе працавітым народзе, разумелі пявучую і меладычную беларускую мову, у дзіцячым садзе з вясёлымі песнямі, танцамі і караваем правялі фальклорнае свята “Дажынкі”.

Выхаванцы ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра збожжа, пагулялі ў беларускія народныя гульні “Дудачка”, “Гарлачык”, “Лянок”, “Рэдзька”, “Бульбачка”, праспявалі беларускія прыпеўкі і песню “Госцікі”, танцавалі “Карагод агародніны”, “Дажыначкі”, “Жніво”, танец з каласкамі, гулялі на музычных інструментах. Свята атрымалася цікавым і эмацыйным. Дзякуючы падобным мерапрыемствам дзецям прывіваюцца лепшыя духоўныя традыцыі, любоў да роднага краю, роднай зямлі.





Комментариев нет:

Отправить комментарий