07.07.2022

Купалле

 У яслях-садзе прайшло музычнае свята Купалле, прысвечанае летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды.

У госці да дзяцей прыйшлі Купалінка, Марская царыца і Кікімара. Дзеці з задавальненнем гулялі з імі ў гульні “Ваданосы”, “Прайдзі праз балота”, “Выратуй рыбак”, “Блытанка”, “Пераскачы вогнішча”, спявалі песні, танцавалі з вяночкамі “Танец русалак”, “Ой, рана на Івана”, “Купалінка”. Дзяцей на шляху чакалі цяжкія выпрабаванні, пераадолець якія ім дапамагалі сяброўства і ўзаемадапамога. Падчас свята выхаванцы даведаліся, што па павер'і ў купальскую ноч зацвітае папараць кветка і той, хто яе знойдзе, будзе чуць галасы звяроў, птушак, раслін. Педагогі ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць у дзяцей цікавасць да культуры і старадаўніх звычаяў. Можна сказаць, з поўнай упэўненасцю: выхаванцы дзіцячага сада правялі час цікава, актыўна і весела!

Комментариев нет:

Отправить комментарий