Выхаванцы сярэдніх груп ясляў-сада здзейснілі экскурсію да памятных месцаў горада.
Дзеці наведалі помнік героям-авіятарам, помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў і партызан, ”Вечны агонь”, курган Неўміручасці з магілай невядомага салдата. Педагогі з выхаванцамі ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія спрыяла выхаванню павагі да мінулага народа і цікавасці да гісторыі роднага краю, садзейнічала фарміраванню пачуцця гонару за воінаў-абаронцаў, якія перамаглі, за вялікі подзвіг нашага народа.
Комментариев нет:
Отправить комментарий