24.02.2022

Масленіцу сустракаем!

Выхаванцы ясляў-сада вельмі любяць Масленіцу. Педагогі зладзілі для дзяцей свята з вясёлымі песнямі і прыпеўкамі, з традыцыйнымі забавамі і гульнямі: дзеці спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці, сіле і цягавітасці.

У госці да выхаванцаў прыйшлі казачныя героі Баба-Яга і Воўк, і ўсе разам яны развітваліся з Зімой і сустракалі Вясну-красну. Дзеці вельмі чакалі гэтага свята, рыхтаваліся да яго: развучвалі карагоды “Прыйдзі, Вясна”, “Масленіца”, гульні “Катанне на мётлах”, “Залатыя вароты”, “Перацягні канат”, “Пападзі ў цэль”, “Напячы бліноў у печы”, “Музычны блін”, прыпеўкі, песні і вершы! Спальванне пудзіла Масленіцы - кульмінацыйны момант свята, сімвал развітання з зімой і сустрэча вясны. А смачныя гарачыя бліны запомняцца дзецям надоўга!

Комментариев нет:

Отправить комментарий