«На Купалу сонца грала…» — спяваецца ў народных песнях. І сапраўды, пасля бесперапыннага дажджу нарэшце паказалася сонейка, і купальскія песні загучалі на пляцоўцы нашага дзіцячага сада.
Разам з музычным кіраўніком Шэшка Сняжанай Генрыхаўнай дзеці ўспомнілі мноства традыцый і абрадаў, звязаных менавіта з гэтым святам. Выхаванцы старшых груп падарылі ўсім прысутнічаючым прыгожыя танцы, купальскія песні. Кожны змог паказаць свае здольнасці ў час эстафет, гульняў і конкурсаў. Кульмінацыяй свята стаў пошук папараць-кветкі, з якім выхаванцы паспяхова справіліся.
Фотасправаздачу можна прагледзець тут.
Комментариев нет:
Отправить комментарий