25.02.2018

Экскурсія ў літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея "Домік В.Таўлая".


Дзеці пазнаёміліся з інтэр'ерам пачатку ХХ стагоддзя. Змаглі дэтальна разгледзець выставу пад назвай «Гартаючы мінулага старонкі», прысвечаную 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Асабліва ўразілі дзяцей старажытныя рэчы і прадметы адзення даваеннага перыяда. Вымпелы, сцягі, значкі, паштоўкі, фотаальбомы, кнігі - усё гэта дапамагло дзецям адчуць дух таго часу. Вельмі цікава было даведацца пра жыццё і творчасць паэта В. Таўлая, які жыў і працаваў некаторы час у Лідзе, дакрануцца да аўтэнтычных рэчаў, якімі карыстаўся ў свой час паэт. 

Фотасправаздачу можна прагледзець тут

Комментариев нет:

Отправить комментарий