13.02.2018

Масленку сустракалі ды аладкамі частавалі


Вясёлая музыка гучала ў мінулы панядзелак на пляцоўцы каля нашага сада. Гэта выхаванцы разам з дарослымі сабраліся, каб развітацца з зімой і сустрэць вясну. 



Гучныя крычалкі, вясёлыя прыпеўкі, загадкі, конкурсы — усё спрыяла добраму настрою. Не забыліся і пра традыцыйныя забавы, а найбольш моцныя паспрабавалі сябе ў перацягванні каната. Не абышлося свята і без спальвання саламянай лялькі Зімы, у гонар якой удзельнікі завялі вясёлы карагод. А яркае полымя яшчэ раз нагадала, што пара сыходзіць халадам. 

Музычныя кіраўнікі Жэлудзевіч Інэса Баляславаўна і Шэшка Сняжана Генрыхаўна пастараліся, каб усе прысутныя атрымалі не толькі добры настрой, але і пачаставаліся гарачымі блінамі. Круглыя, румяныя, яны сімвалізуюць доўгачаканае цяпло і нагадваюць сонца, нібы перадаюць частку яго моцы, набліжаюць вясну. 

Больш фота можна прагледзець тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий