У нашай дашкольнай установе прайшло незвычайнае музычнае свята "Бульбу варым, бульбу жарым". Афіцыйна такога свята няма, але супрацоўнікі і выхаванцы вырашылі выправіць гэтую сітуацыю. У гонар другога хлеба дарослыя і дзеці сабраліся ў музычнай зале. Да дзяўчынак і хлопчыкаў завіталі Каларацкі жук і Царыца Бульба - галоўная гераіня мерапрыемства. Яны разам выконвалі музычна - рытмічныя кампазіцыі "Ты не стой у баку", "Земляныя яблыкі", удзельнічалі ў вясёлых гульнях "Напячы дранікі і бліны", "Бег у мяхах", "Гарачая бульба", "Бульбачка і жук". Усе ўдзельнікі весела і з задавальненнем збавілі вольны час і адпачылі.
БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА
Этнаграфічны пакой дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 24 г. Ліды"
13.11.2024
01.11.2024
Тыдзень беларускай культуры "Беларуская казка і тэатр"
Цікава прайшоў тыдзень беларускай культуры "Беларуская казка і тэатр" у сярэдняй групе "Званочкі". Хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі веды аб беларускіх народных казках, разглядалі ілюстрацыі ў кніжках. Пабывалі ў ролі артыстаў і гледачоў пры паказе настольнага тэатра па казках "Як курачка пеўніка ратавала" і "Піліпка - сынок". Склалі сваю казку "На птушыным двары". Паказалі свае артыстычныя магчымасці ў яе драматызацыі.
27.09.2024
Беларускі тыдзень "Народная творчасць"
З мэтай развіцця цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і культурных традыцый народа, у нашай дашкольнай уставе прайшоў беларускі тыдзень "Беларуская народная творчасць". Дзеці разам з выхавальнікамі з вялікай радасцю і задавальненнем гулялі ў дыдактычныя гульні "З чаго зроблена?", "Складзі цацку з частак", "Знайдзі падобную цацку па малюнку", упрыгожвалі адзенне беларускім арнаментам. Наведалі міні - музей "Беларуская хатка", дзе падчас экскурсіі пазнаёміліся з цацкамі і вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі.
08.07.2024
Музычнае свята "Купальскія забавы"
У дзіцячым садзе прайшло музычнае свята "Купальскія забавы", якое захапіла ўсіх сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю і чараўніцтвам.
Да выхаванцаў прыходзілі ў госці Жабка і Баба Яга. Разам з Купалінкай дзеці выконвалі музычна-рытмічныя кампазіцыі: "Купальскія вяночкі", "Летнія кветкі", вадзілі карагоды "Купалінка", "На Івана Купалу". Дзеці гулялі ў гульні "Каруселі", "Пераскокні вогнішча" ,"Блакітнае неба","Залатыя вароты". У канцы свята выхаванцы шукалі чароўную папараць-кветку, а калі знайшлі яе, загадалі кожны свае жаданне.
06.05.2024
Экскурсія ў гісторыка - этнаграфічны музей "Вытокі"
Выхаванцы старшай групы "Крынічка" наведалі гісторыка-этнаграфічны музей "Вытокі" дзяржаўнай установы адукацыі сярэдняй школы № 12 г.Ліды: пазнавальнымі для іх былі эспазіцыі "Вялікая Айчынная вайна", "Дэкаратыўна - прыкладное мастацтва", "Беларуская хатка". Такія выставы садзейнічаюць выхаванню паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага свайго народа, каштоўнае стаўленне да жыцця і свету.
28.03.2024
Экскурсія ў "Гарадскі парк культуры і адпачынку"
Месцам, дзе многія лідчане праводзяць прыемныя хвіліны свайго жыцця, з'яўляецца, без сумневу, парк культуры і адпачынку, які знаходзіцца ў цэнтры нашага горада.
28 сакавіка выхаванцы старшай групы "Вясёлка" разам з выхавацелем наведалі "Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле 7 воінаў Чырвонай Арміі", "Помнік вязням фашысцкіх засценкаў, удзельнікам падпольнага і партызанскага руху", "Скульптурную кампазіцыю "Звон","Стэлу загінуўшым рабочым і служачым Лідскай абутковай фабрыкі". Дзецям вельмі спадабалася экскурсія, у дзіцячы сад вярнуліся з добрым настроем і новымі ведамі гісторыі роднага горада.
27.03.2024
Экскурсія ў Лідскі замак
Выхаванцы старшай групы "Сланечнік" наведалі самае знакамітае месца нашага горада.
26.03.2024
Экскурсія ў "Лідскі Раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына»"
Выхаванцы сярэдняй групы "Рамонак" і старшай групы "Крынічка" наведалі "Лідскі Раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына»". Дзе прайшла вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па рамяству людзей у былыя часы. А таксама ўвазе дзяцей быў прапанаваны прагляд тэатра лялек "Батлейка". Выхаванцы атрымалі вялікае задавальненне ад экскурсіі і прагляду казкі.
22.03.2024
Фальклорнае свята "Саракі"
29.02.2024
Масленіцу праводзілі - малюнкі ды вырабы рыхтавалі.
На працягу усяго тыдня выхаванцы групы "Званочкі" рыхтаваліся да свята "Масленіца".
На занятках яны даведаліся як раней святкавалі Масленіцу, што азначае і адкуль бярэ пачатак гэты звычай. Дзеці з вялікай радасцю і захапленнем выконвалі ўсе заданні.
27.02.2024
Масленіцу сустракаем.
Выхаванцы дашкольнай установы весела і задорна правялі зіму і зазывалі вясну на фальклорным свяце "Масленіца". Да дзяцей у госці завіталі Воўк, Баба - Яга і Вясна, якія прапанавалі пагуляць у музычныя гульні "Бліны", "Залатыя вароты". Дзеці разам з гасцямі вадзілі карагоды "Масленіца", "Прыйдзі, вясна", танцавалі танец "Сонечныя праменьчыкі", гулялі ў рухавыя гульні "Напячы бліноў", "Пападзі ў цэль", "Перацягні канат". На прыканцы свята ўсе пачаставаліся смачнымі блінамі.