Этнаграфічны пакой
дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 24 г. Ліды"
Страницы
▼
▼
Аб этнаграфічным пакоі
З 2007 года ва ўстанове дашкольнай адукацыі працуе этнаграфічны пакой "Беларуская хатка". Ён быў створаны намаганнямі ўсяго калектыва Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда". Ідэя стварэння пакоя належыць загадчыку Лукуць Ірыне Вацлаваўне. Этнаграфічны пакой пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, распрацоўваюцца разнастайныя экскурсіі і мерапрыемствы. Тут можна не толькі пачуць цікавую гісторыю пра старыя рэчы, а і ўбачыць работы сучасных умельцаў: цацкі-свістулькі, дэкаратыўныя пано, гліняны посуд і шмат іншых вырабаў. Тут дзеці і з беларускай казкай пазнаёмяцца, і ў народную гульню пагуляюць, і песню родную пачуюць.
Задачы:
стварыць прадметнае асяроддзе для работы па вывучэнні фальклору і багатых нацыянальных традыцый;
прывіваць дзецям любоў да беларускай мовы як асноўнага элемента нацыянальнай культуры праз знаёмства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці: пацешкі, забаўлянкі, калыханкі, казкі, загадкі, гульні, легенды;
фарміраваць у дзяцей уяўленні пра прадметы адзення, прылады працы, прадметы побыту нашых продкаў.
знаёміць дзяцей з беларускім народным мастацтвам як эфектыўным сродкам фарміравання станоўчых адносінаў да працы, любові да Радзімы (вырабы з саломкі, лёну, гліны, бяросты; саламяныя і гліняныя цацкі; творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (сурвэткі, ручнікі);
знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў і мастакоў; фальклорам, народным промыслам;
фарміраваць уяўленні аб народных святах.
Праз арганізацыю прадметна-развіваючага асяроддзя, якое спрыяе развіццю дзіцяці і садзейнічае яго спазнавальнай актыўнасці, прывіваем любоў да свайго народа, далучаем да нацыянальнай культуры, выхоўваем эстэтычны густ.
Комментариев нет:
Отправить комментарий